
Да +34°С, дажджы і навальніцы: аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны ў Беларусі на 20 чэрвеня
- Грамадства
- 20-06-2022
Будзьце асцярожнымі!

У панядзелак будзе воблачна з праясненнямі. Уначы ў паўночнай частцы краіны чакаюцца дажджы, навальніцы, па Віцебскай вобласці — моцныя дажджы.
Удзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер пераменных кірункаў ад умеранага да парывістага, пры навальніцах месцамі моцны парывісты.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад плюс 9 па поўначы да плюс 20 у паўднёвых раёнах; максімальная днём плюс 24-29, у паўночных раёнах ад плюс 18 да плюс 23, па поўдні краіны тэмпература паветра складзе плюс 30-34 градусы.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: