Да магілёўскага актывіста прыйшла міліцыя

Днём 7 сакавіка дадому да актывіста апазіцыі, сябра аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) Станіслава Паўлінковіча з ордэрам на агляд кватэры прыйшоў супрацоўнік міліцыі.

15658234_1162276590558419_1447644195_o.jpg


Ён спрабуе выключыць у актывіста кампутар, сцвярджаючы, што з дапамогай гэтай тэхнікі той распаўсюджваў парнаграфічныя матэрыялы. Аднак ні Паўлінковіч, ні яго бацькі пакуль не дазваляюць выключыць кампутар і патрабуюць ад міліцыянта, каб ён абмяжоўваўся аглядам жылля.
Як паведаміў БелаПАН актывіст, раней яму тэлефанавалі з міліцыі і запрашалі прыйсці на размову ў РАУС, але ён адмовіўся ісці без позвы. Пасля гэтага ў яго кватэру з'явіўся міліцыянт.
Паўлінковіч сцвярджае, што парнаграфічныя матэрыялы ў сацыяльных сетках не размяшчаў, і наўпрост звязвае тое, што адбываецца са сваёй актыўнасцю падчас пратэсту супраць дэкрэта аб «дармаедах».
Мітынг у Магілёве адбыўся 19 лютага, удзел у ім прынялі каля тысячы чалавек.
naviny.by