ДАІ сабралася «праверыць» Uber, «Яндэкс.Таксі» і Bolt
Праверкі будуць галосныя і негалосныя.
Прафілактычныя захады пачнуцца ўжо ў панядзелак, 6 верасня. Галосныя і негалосныя праверкі будуць трываць да 15 верасня.
ДАІ ладзіць іх дзеля «зніжэння аварыйнасці», але адкрыта кажа, што закране толькі тры кампаніі. Чаму захады не тычацца «афлайнавых» таксі, не кажуць, але прыводзяць статыстыку дарожных здарэнняў з удзелам толькі Uber і аналагічных службаў.