ДАІ Гродна прэзентавала фотапраект “Жывыя знакі”
Аўтары праекта — фатограф Ян Хведчын і стыліска Вольга Ко. У сімвалы на знаках увасобіліся прафесійныя танцоры.
![get_img5023tmiu.jpg get_img5023tmiu.jpg](/img/v1/news/full/get_img5023tmiu.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з сайта “Твой стыль”
Мэта праекта — прыцягнуць увагу грамадства да тых правіл дарожнага руху, парушэнне якіх можа мець найбольш цяжкія наступствы. Жывыя людзі на знаках сімвалізуюць тое, што
правіла — не фармальнасць, а рэальны сродак ратаваць жыцці, лічыць Ян Хведчын. Стылістка Вольга Ко кажа, што будзе лічыць сваю працу выкананай, калі хаця б адзін кіроўца пасля прагляду фота
перастане парушаць правілы.