У Гродне ўводзяць моду на беларускасць
У горадзе з’явіліся гальштукі-бабачкі з нацыянальным арнаментам.

racyja.com
Гродзенскія майстры, якія вырабляюць аксесуары і ўпрыгожанні, уводзяць новую моду на беларускасць. У Гродне ўжо карыстаюцца попытам завушніцы з беларускім арнаментам і розныя рэчы са скуры, на якіх ёсць беларускія нацыянальныя малюнкі: Пагоня, альбо бел-чырвона-белы сцяг, паведамляе Радыё Рацыя.
Новым крокам у такой модзе з’яўляюцца гальштукі-матылькі з нацыянальным арнаментам, якія робіць гарадзенскі майстар Weronika Beze Bazina:
— Гальштукі-матылькі ў беларускім стылі цяпер большым попытам карыстаюцца сярод моладзі. Хоць дарослыя таксама ў мяне куплялі, але літаральна па некалькі штук. Чаму я пачала рабіць гальшуткі-матылькі ў беларускім стылі? Бо мы жывем у Беларусі і трэба неяк падтрымліваць сваю краіну. І гэта ў новым сезоне будзе модна.
Народны майстар спадзяецца, што падобныя рэчы змогуць зацікавіць не толькі жыхароў Гродна, і што гэта стане модным і ў іншых гарадах Беларусі.