Далучайцеся да акцыі да дня народзінаў Мікалая Статкевіча!
12 жніўня Мікалай Статкевіч, беларускі палітвязень, апошні з кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 года, які да сённяшняга дня знаходзіцца за кратамі, адзначае свой Дзень Народзінаў.
Чарговы Дзень Народзінаў у турме, у адзіночнай камеры. Ён не бачыць ні неба, ні хмараў, ні сонейка, ні дрэваў, не чуе спеваў птушак...
У сувязі з гэтым, шэраг недзяржаўных арганізацый разам з роднымі палітвязняў ладзяць акцыю салідарнасці з Мікалаем Статкевічам -#Sky4Statkievich.
Якім чынам узяць удзел?
· Зрабіце здымак неба, хмаркі, сонейка, дрэва і апублікуйце яго ў сацыяльных сетках - Facebook, Twitter, Instagram, паставіўшы спецыяльны хэштэг #Sky4Statkievich і спасылку на петыцыю з патрабаваннем вызвалення Мікалая Статкевіча: www.change.org/FreeStatkevich
· Падпішыце петыцыю, створаную Марынай Адамовіч, жонкай палітвязня, і патрабуйце ягонага вызвалення: www.change.org/FreeStatkevich
· Апублікуйце інфармацыю пра гэтую акцыю на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках https://www.facebook.com/events/996661337044717/
·
Не забывайце: салідарнасць мацней за рэпрэсіі!