Для беларусак, пацярпелых ад хатняга гвалту, пачынае працаваць анлайн-лінія падтрымкі

Пакуль лінія працуе ў тэставым рэжыме. Кансультанткі лініі гатовыя аказаць неабходную інфармацыйную, псіхалагічную і прававую дапамогу. Кансультацыю можна атрымаць, патэлефанаваўшы ў працоўны час у пэўныя дні або напісаўшы ў мэсэнджар з сайта www.oliviahelp.org.

upl_1637651791_681059_aswdz.jpg


У панядзелак і сераду з 10.00 да 18.00 па беларускім часе можна будзе атрымаць інфармацыйную і псіхалагічную дапамогу. У аўторак і чацвер з 10.00 да 18.00 аказваецца інфармацыйная і прававая дапамога.

Таксама можна напісаць на анлайн-лінію па электроннай пошце, у тэлеграм, вайберы або ў боце на сайце. Спецыялісткі адкажуць на зварот і пытанні ў працягу 3 працоўных дзён.

Усе звароты бяспечныя, ананімныя і канфідэнцыйныя. Інфармацыя не перадаецца трэцім асобам, а званкі не запісваюцца.

«Алівія — ваша сяброўка для давернай і канфідэнцыйнай размовы. Беларуска, якая сутыкнулася з хатнім гвалтам і пражывае ў Беларусі, Грузіі, Літве, Украіне ці Польшчы, можа звярнуцца да нас», — гаворыцца на сайце.