ДПК Беларусі папярэджвае расійскіх аўтаперавозчыкаў пра магчымыя праблемы на мяжы з Украінай

Дзяржпагранкамітэт Беларусі папярэджвае расійскіх аўтаперавозчыкаў пра магчымыя праблемы на мяжы з Украінай. Прынамсі, з 12-га лютага прадстаўнікі ўкраінскага руха «Аўтамайдан» могуць заблакаваць трасу Р17 — М19 Брэст — Ковель.



51083015.jpg

«Аўтамайдан» плануе не пускаць на тэрыторыю Украіны аўтатранспарт з расійскімі рэгістрацыйнымі знакамі ў раёне памежнага пераходу на беларуска-ўкраінскай мяжы «Макраны — Даманава».

«12 лютага ў Валынскай вобласці Украіны магчымае блакаванне аўтатрасы ў раёне пагранпераходу Макраны — Даманава», — гаворыцца ў паведамленні ДПК ў афіцыйным акаўнце ў Twitter.

У ДПК падкрэслілі, што расійскім перавозчыкам варта планаваць свой маршрут ва Украіну з улікам дадзенай інфармацыі.

Паводле інфармацыі, распаўсюджанай актывістамі «Аўтамайдана», акцыя па блакаванні расійскіх аўтамабіляў будзе бестэрміновай, і павінна пачацца а 8-ай гадзіне раніцы 12-га лютага. У арганізацыі сцвярджаюць, што аўтатранспарт з Расіі праз пункт пропуску на тэрыторыю Украіны праязджае «практычна без мытнага надгляду» і можа правозіць у краіну забароненыя тавары і прадметы.

Sputnik.by