Два гады калоніі і штраф у 200 базавых велічынь — за каментары

За каментары пра суддзю, міліцыянтаў і Лукашэнку Таццяну Купчыну асудзілі да двух гадоў калоніі.

telefon_2.jpg

Суд Баранавіцкага раёна вынес рашэнне па справе Таццяны Купчынай, якую абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынстваў паводле адразу трох крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 391 КК (Абраза суддзі ці народнага засядацеля), паведамляюць праваабаронцы..

У віну жанчыне ставілі тое, што Таццяна пакінула ў інтэрнэце абразлівыя каментары пра Лукашэнку, супрацоўнікаў міліцыі і суддзю Першамайскага раёна Мінска. Прозвішчы пацярпелых не называюцца.

Суддзя Мікалай Кміта прысудзіў жанчыне два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама рашэннем суда Таццяна павінна выплаціць штраф у памеры 200 базавых велічынь (6 400 рублёў) і кампенсаваць пацярпелым маральную шкоду ў памеры 4 000 рублёў.