Двое беларусаў у Партугаліі дапамагаюць замежнікам пабрацца аднаполым шлюбам

Двое беларусаў стварылі ў Партугаліі агенцтва, якое дапамагае пабрацца аднаполым шлюбам нерэзідэнтам Еўрасаюза. Як распавядае Радыё Свабода, двое хлопцаў з’ехалі туды з Беларусі, бо стаміліся ад «гамафобнага прэсінгу». За мяжой яны самі пабраліся шлюбам і стварылі бізнэс, каб дапамагаць такім самым, як яны.

hom_shlub.jpg

Партугалія стала шостай краінай у Еўрасаюзе і восьмай краінай у свеце, якая легалізавала аднаполыя сямейныя саюзы ў 2010 годзе. У мінулым годзе тут пабраліся шлюбам 550 аднаполых параў і гэта на траціну болей, чым у 2016 годзе. Паводле статыстыкі, мужчыны часцей афіцыйна рэгіструюць свае стасункі, чым жанчыны.
Апроч афармлення папераў, неабходных для такіх шлюбаў, беларусы дапамагаюць замежнікам арганізаваць прыгожыя вясельныя цырымоніі. За год працы яны мелі некалькі дзясяткаў кліентаў, пераважна з Расіі.
Самі хлопцы плануюць застацца ў Партугаліі і не выключаюць, што неўзабаве ў іх з’явяцца ўласныя дзеці.
Паводле euroradio.fm