DW накіравала пратэст амбасадару Беларусі ў ФРГ
Медыякампанія Deutsche Welle 8 жніўня накіравала амбасадару Беларусі ў ФРГ Дзянісу Сідарэнку пратэст у сувязі з затрыманнем у Мінску карэспандэнта рускай рэдакцыі DW Паўлюка Быкоўскага і запатрабавала ягонага неадкладнага вызвалення.
DW чакае, што ў дачыненні да акрэдытаваных у Беларусі журналістаў будзе прымяняцца "падыход, заснаваны на прынцыпах прававой дзяржавы", падкрэсліваецца ў дакуменце.
Журналіст Паўлюк Быкоўскі быў дастаўлены ў будынак Следчага камітэта Беларусі пасля ператрусу ў яго кватэры, падчас якога праваахоўныя органы канфіскавалі кампутары, планшэты, тэлефоны, флэшкі і іншую тэхніку рэпарцёра.
Міліцыя звязала следчыя мерапрыемствы з расследаваннем па крымінальнай справе аб незаконным доступе да платнай інфармацыі дзяржаўнага агенцтва БЕЛТА.
Гаворка ідзе пра абвінавачванні ў "несанкцыянаваным доступе да кампутарнай інфармацыі", які прывёў да "прычыненне істотнай шкоды".
Па словах жонкі карэспандэнта Вольгі Быкоўскі, "гэта справа супраць незалежных журналістаў", супраць "незалежнай журналістыкі ў Беларусі". "Абсалютна абсурдная справа", — падкрэсліла яна ў гутарцы з DW.
Па словах праваабаронцы, яе муж не карыстаўся матэрыяламі платнай падпіскі. "Наколькі я ведаю, Павел Быкоўскі не цікавіцца платнай падпіскай БЕЛТА і атрымлівае неабходную яму інфармацыю ў адкрытым доступе", — адзначыла яна.
Паводле dw.com