Дзень народзінаў за кратамі: Віктар Сядоў і Яўген Дзмітрыеў
Сёння, 2 сакавіка, дзень народзінаў за кратамі адзначылі палітвязні Віктар Сядоў і Яўген Дзмітрыеў. Віктару споўнілася 46 гадоў, а Яўген сустрэў сваё 27-годдзе.
Віктар Сядоў быў затрыманы 16 кастрычніка. Яго абвінавачваюць па ч.2 арт. 293 КК («Удзел у масавых беспарадках»). Віктара затрымалі за відэа, на якім нібыта бачна, што ён кідае камяні на акцыі пратэсту ў Мінску.

Адрас для лістоў: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.
Яўген Дзмітрыеў працаваў пажарным-ратавальнікам у МНС. Яго затрымалі 4 кастрычніка пасля «Маршу вызвалення палітвязняў» каля свайго дома ў Мінску. Меркавана, за ім сачылі.

Спачатку Яўгену прысудзілі адміністрацыйны арышт па арт. 23.34 КаАП. Пасля заканчэння арышту ён на волю не выйшаў: стала вядома, што супраць яго распачата крымінальная справа. Хлопца абвінавачваюць па арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).
Яўгену прысудзілі два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
Адрас для лістоў: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.
Мы зычым Віктару і Яўгену моцы, вытрымкі, аптымізму і, канешне ж, найхутчэйшага вызвалення!