У Беларусі яшчэ пяць палітвязняў. Хто яны?
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ пяцярых чалавек, паведамляе «Вясна».
Усе яны пазбаўленыя волі за абразу прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі) і знявагу дзяржаўных сімвалаў.
Руслан Ліннік – абвінавачаны і змешчаны пад варту па арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»);
Віктар Царыкевіч – асуджаны судом Мастоўскага р-на па ч.1 і 2 арт. 339 («Хуліганства») і арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») на адзін год пазбаўлення волі;
Ігар Капанайка – асуджаны судом Фрунзенскага р-на г. Мінска па ч.1 арт. 339 («Хуліганства») і арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») на паўтара года пазбаўлення волі, грамадзянін Расійскай Федэрацыі;
Ян Рымараў – асуджаны судом Жлобінскага р-на па арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Юры Касцюк – асуджаны судом Ленінскага р-на г. Брэста па арт. 370 КК («Знявага дзяжаўных сімвалаў») на адзін год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання.
Праваабаронцы называюць пераслед і пазбаўленне волі Руслана Лінніка, Віктара Царыкевіча, Ігара Капанайкі, Яна Рымарава, Юрыя Касцюка палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх — палітычнымі зняволенымі, і патрабуюць неадкладнага вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій з боку дзяржавы ў дачыненні да грамадзян краіны.