Дзень мовы па-беларуску

      У Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага пройдзе IV Усебеларуская дыктоўка. У Мінску яна ладзіцца ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.             Дыктоўка прысвечана 120-годдзю паэта. Для яе выбралі верш беларускага класіка “Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы… і празаічны тэкст “Хто мы такія?. Пачнецца мерапрыемства а 18-й гадзіне.



d2a2c1da2acde3ed27003dba9c3c1ccc.jpg

      У Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага пройдзе IV Усебеларуская дыктоўка. У Мінску яна ладзіцца ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

     

      Дыктоўка прысвечана 120-годдзю паэта. Для яе выбралі верш беларускага класіка “Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы… і празаічны тэкст “Хто мы такія?. Пачнецца мерапрыемства а 18-й гадзіне.

      Папулярызацыя мовы і падзеі, да якой яна прымеркавана — так вызначыў мэту дыктоўкі Алег Трусаў, кіраўнік Таварыства беларускай мовы. “Ну а хто памылак зробіць мала, той атрымае ад ТБМ прызы, — зазначыў ён. Запрашэнні “здаць іспыт на веданне беларускай мовы накіраваны і ў амбасады.

      Аналагічныя дыктоўкі ТБМ правядзе ў сваёй сядзібе (вул. Румянцава, 13) 23 лютага, а таксама 15 і 25 сакавіка. Як адзначыў Алег Трусаў, ладзяцца яны ў межах кампаніі “Будзьма. А наступным годам дыктоўка будзе прысвечана 130-м угодкам Купалы і Коласа. “Так што адзін тэкст возьмем Купалы, а другі — Коласа, — паведаміў кіраўнік таварыства.

      ТБМ заклікала ў Міжнародны дзень роднай мовы публічна праявіць сваё шанаванне да "старажытнай, тысячагадовай беларускай мовы". Дзяржаўнай мовы Вялікага княства Літоўскага, мовы трох Статутаў ВКЛ, мовы Багдановіча, Купалы, Коласа, Уладзіміра Караткевіча і Васіля Быкава. І прамаўляць па-беларуску ў сям’і, на працы, у дзяржаўным транспарце, у крамах і навучальных установах.

      “Запаўняйце па-беларуску розныя бланкі, квіткі, афіцыйныя паперы, анкеты і апытальныя лісты, — гаворыцца ў звароце ТБМ. —  Дашліце знаёмым і сваякам напісаныя па-беларуску ліст, паштоўку, тэлеграму, смс ці паведамленне па электроннай пошце. Любіце родную мову — яна дасканалая і прыгожая!

      Міжнародны дзень роднай мовы быў заснаваны рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА і адзначаецца 21 лютага з 2000 года. Сутнасць ініцыятывы — садзейнічаць раўнапраўю моў і захаваць іх разнастайнасць. Бо кожная з іх з’яўляецца ўнікальнай чалавечай спадчынай.