Дзяўчынка змагаецца на роліках, на рынку ўпаў дах, здзьмувае смеццевыя кантэйнеры: непагадзь у Мінску (відэа)

Сёння ў беларускую сталіцу прыйшла непагадзь — залева з моцным ветрам да 15-20 м/с. Праз гэта натуральным чынам адбываюцца розныя здарэнні. Так, у некаторых дамах Мінскага раёна, а таксама ў мінскім Сухараве знікла электрычнасць, а на рынку ў Ждановічах абваліўся дах у адным з буйных павільёнаў. Які Мінск падчас кепскага надвор'я — глядзіце на відэа.

Чакаецца, што заўтра дрэннае надвор'е ў Беларусі захаваецца, але фронт перамесціцца ва ўсходнія рэгіёны.