Джулі Фішэр павіншавала беларусаў з Новым годам

Спецпасланнік ЗША па Беларусі Джулі Фішэр апублікавала ў Twitter віншавальную паштоўку з пажаданнямі шчаслівага Новага года і выказала надзею, што наступны год беларускія сем'і сустрэнуць разам.

pic_2_novyj_razmer.jpg

«Развітваючыся з 2021 годам і вітаючы 2022 год, я спадзяюся, што ўсе беларускія сем'і, у тым ліку сем'і, члены якіх несправядліва заключаны ў турму або вымушаныя пакінуць краіну, змогуць разам у наступным годзе адзначаць мірныя святы ў Беларусі», — напісала яна.