"У кожнай бальніцы Мінска памірала 3-4 чалавекі. Можаце сабе ўявіць ступень хлусні?!»

Што на самай справе адбываецца ў краіне з каронавірусам — меркаванне спецыяліста ў эфіры "Настоящего времени".

vrach08.jpg


— Прыгажун, які цяпер кіруе ўсёй краінай, — я называю яго "вярхоўным вірусолагам" — проста тупа не заўважае таго, што адбываецца, - распавёў Аляксей Носаў, лекар-траўматолаг, які працуе ў Валенсіі. — Рэальныя лічбы зусім не адпавядаюць таму, што ён дае статыстычна ў Сусветную арганізацыю аховы здароўя.
Пачнем з таго, што, калі Беларусь справаздачылася аб смяротнасці ў пяць чалавек па ўсёй Беларусі, у кожнай з бальніц горада Мінска, у якой былі кавідныя хворыя, памірала тры-чатыры чалавекі. Можаце сабе ўявіць ступень хлусні?! І гэта я толькі пра Менск кажу.
Па словах Аляксея Носава, лекары з чата "Белыя халаты" збіраюць статыстыку па каонавірусу.
— Гэтыя матэрыялы будуць апублікаваныя, натуральна. Проста людзі павінны ведаць, што Міністэрства аховы здароўя на чале з "Вярхоўным вірусолагам" хлусіць, па статыстыцы, сітуацыя зусім не вясёлкавая. Вельмі шмат хворых і вельмі шмат цяжкіх. Не хапае сродкаў абароны.
Лекар лічыць, што сістэма аховы здароўя Беларусі — гэта ўтопія.
— Так не працуе сістэма аховы здароўя, як яна працуе ў Беларусі. Рана ці позна картачны домік складзецца. Магчыма ўсё зрабіць так, як павінна, але гэтым людзям не даюць працаваць. Я б з задавальненнем таксама ў гэтым паўдзельнічаў.
Носаў прызнаўся, што з'ехаў зь Беларусі ў 2008 годзе:
— Таму што ў двух амапаўцаў узніклі сур'ёзныя праблемы са здароўем пасля таго, як яны спрабавалі мяне пакрыўдзіць на такім жа абсалютна спакойным мерапрыемстве, якія цяпер праходзяць. Тады яны ўсё-такі не зверствавалі, і я прайшоў праз суд, і мяне не забілі. Хоць цяпер я слова "забілі" ўжываю не знарок — гэта не жарт. Калі б я цяпер у дадзенай сітуацыі зрабіў тое, што я зрабіў тады, я думаю, што мяне б проста забілі.
А так мяне працягнулі праз суд, я заплаціў штрафы за зламаную руку, за зламаныя рэбры. Мала таго, на мяне напалі [менавіта] яны. Не буду ўдавацца ў падрабязнасці ўсяго. Я з'ехаў па палітычных прычынах, з-за выказвання сваёй грамадзянскай пазіцыі.