Нямецкая кампанія Pfizer: вакцына ад каронавіруса эфектыўная на 90%

Нямецкая фармкампанія Pfizer дала справаздачу пра папярэднія вынікі трэцяга этапу выпрабаванняў распрацаванай ёй сумесна з BioNTech вакцыны ад каронавіруса. Паводле гэтых даных, ва ўдзельнікаў выпрабаванняў, якія атрымалі вакцыну, кавід здараўся на 90% радзей, чым у тых, каму давалі плацэба.

840px_vakcina.jpg

Ілюстрацыйная выяваУ кампаніі адзначылі, што эфектыўнае дзеянне вакцыны надыходзіць прыкладна праз 28 дзён пасля пачатку вакцынацыі — за гэты час пацыенту ўводзяць дзве дозы. Усяго ў даследаванні прынялі удзел 43 538 добраахвотнікаў. Якіх-небудзь сур'ёзных пабочных эфектаў ні ў каго з іх не назіралася.
У Pfizer назвалі атрыманне гэткіх пазітыўных вынікаў «вялікім днём для навукі і чалавецтва». У кампаніі адзначылі, што ў бліжэйшы час будуць прааналізаваны ўсе статыстычныя даныя, пасля чаго вынікі будуць апублікаваныя ў рэцэнзаваных навуковых часопісах, і кампанія зоймецца атрыманнем дазволаў рэгулятараў на распаўсюд вакцыны.
У Pfizer таксама заявілі, што да канца 2020 года гатовыя паставіць на рынак 50 мільёнаў доз вакцыны, а на працягу наступнага года — яшчэ 1,3 мільярда.
Цяпер трэцяя — завяршальная — фаза выпрабаванняў праходзіць адразу ў некалькіх вакцын па ўсім свеце. У іх ліку расійская «Спадарожнік V», вакцыны кампаній AstraZeneca і Moderna, а таксама некалькі кітайскіх вакцын.
З пачатку года каронавірусам па ўсім свеце заразіліся больш за 50 мільёнаў чалавек, 1,26 мільёна памерлі. У апошнія тыдні штодня заражаюцца рэкордныя 500-600 тысяч чалавек.
meduza.io