«Думаю, Акрэсціна зрабіла тут сваю справу». У Алены Леўчанка пацвердзіўся COVID

Пра тое, што баскетбалістка Алены Леўчанка пацвердзіўся COVID, спарцмэнка паведаміла ў сваім Інстаграм.



lev_yijll_1.jpg

«Напэўна паўгода таму гэта гучала б так, быццам самая страшная хвароба прыйшла за табой. Але цяпер — пасля ўсіх падзей лета і восені — каронавірус успрымаецца лягчэй», — напісала Алена Леўчанка, якая цяпер знаходзіцца ў Грэцыі.

«Неяк вечарам, раптам выявіла, што не чую пахаў. Канечне, я ведала, што гэта адзін з самых распаўсюджаных сімптомаў "кароны", і таму перанюхала ўсе крэмы ў ваннай, каб пераканацца — нюх дакладна прапаў? Дакладна! Ніякай панікі, але адчуванні дзіўныя і на градусніку 37°C…

Толькі прыляцела ў Афіны. Быццам бы стала прыходзіць у сябе. Пачала трэніравацца. Былі планы, а потым па пстрычцы іх не стала. У нейкі момант хацелася закрычаць.

Ну а далей я вырашыла зрабіць тое, што практыкую ў апошні час: якой бы жудаснай ні была сітуацыя, глядзець на яе станоўча. Так, гэта адбываецца са мной. Так, працягваю губляць форму. Так, чарговая новая краіна. Так, выйшла з турмы. Але сэрца б'ецца! Эмацыйны стан шмат у чым залежыць ад нас саміх. Таму я проста дазволіла ўсім гэтым пачуццям быць унутры мяне, але не моцна іду ў іх на паваду… Я ведаю, што ад COVIDа ніхто не застрахаваны, але, калі імунітэт саслаблены, арганізм менш супраціўляем вірусам. Думаю Акрэсціна зрабіла тут сваю справу.

Ну што ж, відаць, яго ўмацаванне, і ёсць мой найбліжэйшы план на 10 дзён».