Фатограф «Новага Часу» Дзмітрый Дзмітрыеў асужданы на 15 сутак
Яго судзілі сёння па абвінавачванні ў супраціве супрацоўнікам міліцыі.
![izobrazenie_viber_2020_11_12_19_48_44_logo_1_logo.jpg izobrazenie_viber_2020_11_12_19_48_44_logo_1_logo.jpg](/img/v1/images/izobrazenie_viber_2020_11_12_19_48_44_logo_1_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як паведаміла жонка нашага фотакора Кацярына, «супраціў», нібыта, здарыўся сёння.
Нагадаем, сёння ранкам а 6.40 Дзмітрый паведаміў: «Да мяне прыйшлі». Пазней Кацярына распавяла, што Дзмітрыева звезлі, верагодна, на допыт у Следчы камітэт. Ператрусу ў іх кватэры не было.
Вядома, што супрацоўнікі міліцыі, якія затрымлівалі Дзмітрыева, мелі пры сабе спіс людзей, па якіх сёння павінны прыйсці.