Фельдшар-ветэрынар з Віцебска далучылася да агульнанацыянальнага страйку
Дзяўчына была адной з затрыманых па «справе 13-ці» ў Віцебску. Яна правяла ў СІЗА 15 сутак.

Караліна Цярэнцьева з Віцебска далучылася да агульнанацыянальнага страйку, піша «Белсат». Больш за два з паловай гады яна працавала фельдшарам-ветэрынарам у прытулку для бяздомных жывёл. Свой учынак Караліна тлумачыць пастаянным ціскам на яе і яе сям'ю, а таксама немагчымасцю мірыцца з усім тым, што цяпер адбываецца ў краіне.
Нагадаем, дзяўчына была адной з затрыманых па «справе 13-ці»
ў Віцебску. Тады Караліна правяла ў СІЗА 15 сутак.
