Філарэт: Пуцін апантаны д'яблам

Дзеянні прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна сведчаць аб яго апантанасці д'яблам.



antichrist.jpg

Антыхрыст з італьянскай фрэскі XIV-га стагоддзя
Пра гэта гаворыцца ў заяве Патрыярха Кіеўскага і ўсёй Русі-Украіны Філарэта, апублікаванай на афіцыйным сайце УПЦ КП. 
  «З вялікім шкадаваннем павінен зараз сказаць публічна, што сярод кіраўнікоў гэтага свету, якія па факце хрышчэння належаць да Праваслаўнай Царквы, з'явіўся сапраўдны новы Каін — не па імені, але па справах. Справы гэтыя сведчаць, што згаданы кіраўнік, як і першы у гісторыі братазабойца Каін, падпаў пад уплыў сатаны», — заявіў Філарэт. 
Пры гэтым ён абвінаваціў Пуціна ў двух вялікіх грахах — забойстве і хлусні, а таксама падкрэсліў, што «начальнікам і натхняльнікам абодвух ёсць д'ябал». 
На думку кіраўніка УПЦ КП, менавіта на расійскім прэзідэнце ляжыць «найбольшая віна» за гібель людзей на ўсходзе Украіны. 
«У яго волі і ўладзе — неадкладна спыніць смерці і кровапраліцця, але ён дзеля ганарыстасці сваёй працягвае памнажаць зло. Ён называе сябе братам для ўкраінскага народа, але насамрэч ён па справах сваіх сапраўды стаў новым Каінам, праліваючы братнюю кроў і хлуснёй аблытваючы ўвесь свет», — сцвярджае патрыярх. 
Філарэт нагадаў, што ўжо шматкроць да Пуціна і яго паслугачоў публічна звярталіся з заклікамі задумацца, спыніць зло, раскаяцца, але нічога не змянілася. 
«Падобна, што ён застаецца глухім да гэтых заклікаў, і толькі памнажае зло, таму што ў яго, як у Юду Іскарыёта, увайшоў сатана»,  —  заявіў ўладыка.
ukrinform.ua