Фотафакт: на афіцыйным мерапрыемстве беларускі сцяг паставілі ўверх нагамі
Гэта хутка заўважылі гледачы трансляцыі.

mogilev.online
Падчас падпісання дакументаў на сумеснай калегіі міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі ў Маскве беларускі дзяржаўны сцяг паставілі ўверх нагамі. Гэта бачна на скрыншотах з тэлетрансляцыі. Абураныя інтэрнэт-карыстальнікі дзеляцца эмоцыямі ў сацыяльных сетках.
«Гляджу тэлевізар і абураны. Міністр культуры Рэспублікі Беларусь не заўважыў што дзяржаўны сцяг няправільна ўстанавілі», — напісаў у фэйсбуку дэпутат Мінгарсавету Эдуард Кузняцоў.
У Беларусі неаднойчы ўзнікалі выпадкі з няслушным вывешваннем дзяржаўнага сцяга.
Паводле facebook.com