Фотафакт: вялікая чарга ў краму збітага Максіма Харошына
Вялікая чарга выцягнулася ў мінскую кветкавую краму «Першы кветкавы»,
гаспадара якога, Максіма Харошына, сёння затрымалі і жорстка збілі.
Крама знаходзіцца на Кірава, 8, паведамляе "Наша Ніва".

Нагадаем, Максім Харошын быў
затрыманы раніцай у аўторак, 13 кастрычніка. Як паведамілі ягоныя
блізкія і адвакат, пры затрыманні ўжывалася фізічная сіла, а ў
Першамайскім РУУС, куды быў дастаўлены мужчына, яго збілі, таму
прыйшлося выклікаць медыкаў.
