Фотавыставы Onliner зачыненыя
Неўзабаве пасля таго, як было анансаванае адкрыццё выставаў фотакарэспандэнтаў Onliner.by, экспазіцыі сталі «недаступнымі» для наведвальнікаў.
Як патлумачыў шэф-рэдактар партала Дзяніс Блішч, па ўсёй бачнасці, выставы «Мінск. Факты», «Фотарэпартажы», «Найлепшае Onliner» і
«Моладзь» зачыніліся з падачы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
«Мы цяпер высвятляем падрабязнасці», — паведаміў Дзяніс Блішч.
Пакуль вядома толькі тое, што выставы не згорнутыя, але доступ да іх «немагчымы па тэхнічных прычынах». Пры чым на ўсіх чатырох пляцоўках.
mediakritika.by