Французы адзначылі Новы год у Літве і «выпадкова зайшлі» ў Беларусь
Смаргонскія памежнікі затрымалі двух 24-гадовых грамадзян Францыі, якія прыехалі на святы ў Літву.

Ілюстратыўнае фота BALTNEWS.lt / Анатоль Іваноў
Паводле інфармацыі прэс-службы ГПК, маладыя людзі паведамілі, што адправіліся аглядаць наваколлі ў цёмны час сутак і, з іх словаў, выпадкова перайшлі мяжу. Парушальнікаў затрымалі каля сігналізацыйнага комплексу ў Астравецкім раёне.
Замежнікаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці і перадалі літоўскім калегам.
naviny.by