Фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
Тэрмін арышту скончыўся, аднак Кузнечык застаўся пад вартай, гэта стала вядома ад яго сям’і, перадае «Радыё Свабода».

25 лістапада Андрэй Кузнечык перастаў выходзіць на сувязь. Неўзабаве стала вядома, што яго затрымалі і правялі ў кватэры ператрус, забраўшы тэхніку і іншыя прадметы. Пасля гэтага Заводскі раённы суд Мінска прызнаў Кузнечыка вінаватым у «дробным хуліганстве» і пакараў 10 суткамі арышту.
Кузнечык на працэсе віны не прызнаў. Яго змясцілі ў турму на Акрэсціна.