Фрылансера «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка асудзілі на 10 сутак
Нібыта за хуліганства, інфармуе БАЖ.

Заводскі раённы суд Мінска прызнаў Андрэя Кузнечыка
вінаватым у дробным хуліганстве і пакараў на 10 сутак арышту.
Андрэй на працэсе віны не прызнаў. Яго змясцілі ў турму на
Акрэсціна.
Андрэя Кузнечыка затрымалі 25 лістапада. Ён паехаў на велапрагулку, але хутка вярнуўся з чатырма невядомымі мужчынамі ў цывільным. Жонцы сказалі ісці ў суседні пакой і займацца дзецьмі. Пры ператрусе забралі тэхніку і тэлефон, планшэт жонкі і грошы.