Журналістка Ірына Слаўнікава прызнана палітзняволенай
Усяго за кратамі ў Беларусі сёння знаходзяцца каля трох дзесяткаў журналістаў.
Праваабаронцы прызналі палітзняволенай журналістку Ірыну Слаўнікаву, паведамляе «Вясна».
30 кастрычніка Ірыну Слаўнікаву затрымалі ў мінскім аэрапорце, калі яна з мужам вярталіся з адпачынку. Іх абодвух 1 лістапада суддзя Першамайскага раёна Максім Трусевіч асудзіў да 15 сутак арышту нібыта за захоўванне ў Facebook матэрыялаў, якія былі прызнаныя «экстрэмісцкімі».
Таксама 4 лістапада стала вядома, што жаночая камера, у якой утрымлівалася Ірына Слаўнікава, абвясціла групавую галадоўку праз нечалавечыя ўмовы ўтрымання зняволеных.
15 лістапада другі раз запар журналістка Ірына Слаўнікава
была пакарана 15 суткамі арышту у судзе Першамайскага раёна Мінска (суддзя
Максім Трусевіч) па абвінавачванні ў «дробным хуліганстве».
26 лістапада стала вядома, што Ірына Слаўнікава стала
падазраванай паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і
падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел
у іх»).
Усяго ў Беларусі цяпер афіцыйна прызнаны палітвязнямі 892 чалавека.