Рыгора Кастусёва перавялі ў турэмны шпіталь. Яго рыхтуюць да аперацыі
КІраўнік партыі БНФ ужо сем месяцаў знаходзіцца пад арыштам.

З СІЗА КДБ у турэмны шпіталь перавялі лідара партыі БНФ
Рыгора Кастусёва, якога затрымалі ў красавіку разам з Аляксандрам Фядутам і
Юрасём Зянковічам. Усіх трох абвінавачваюць у падрыхтоўцы да «замаху» на
Лукашэнку, паведамляе «Свабода».
«Кастусёў шпіталізаваны, яго рыхтуюць да аперацыі», —
распавяла адвакатка палітвязня Інэса Аленская.
У верасні з'явілася інфармацыя аб пагаршэнні здароўя Рыгора
Кастусёва: у яго падазрэньне на анкалогію і патрэбная тэрміновая апэрацыя, як
казала яго дачка. Таксама ў верасьні Кастусёў перанёс каронавірус.
Нядаўна стала вядома, што на маёмасць Рыгора Кастусёва наклалі арышт. У спіс увайшлі дзве кватэры — сямʼі і бабулі, лецішча і машына.