Палітвязня Міколу Дзядка перавялі ў магілёўскую турму

33-гадовага блогера і актывіста анархічнага руху Мікалая Дзядка перавялі ў следчую турму №4 у Магілёве, паведамляе «Вясна».

mikola_90.jpg

10 лістапада палітвязня асудзілі да пяці гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342, арт. 361, арт. 295-3.

Мікола Дзядок не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле.

Падчас апошняга слова Дзядок выступіў з моцнай прамовай: «Ну а ўсім, хто мае дачыненне да арганізацыі гэтага судовага працэсу, а роўна і іншых палітычных рэпрэсій у маёй краіне, я хачу сказаць: не майце ілюзій! Ніякія напісаныя вамі паперкі, ніякі тэрор ня здольныя спыніць вызваленне чалавека і прагрэс. Мы ўсё роўна пераможам!»

Падтрымаць Міколу: Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу.