Google заблакаваў шэраг каналаў беларускіх уладных структур
Пра гэта паведаміла Народнае антыкрызіснае кіраванне.
Google заблакаваў не толькі YouTube канал Следчага камітэта, але і іншых структур, якія знаходзяцца пад санкцыямі ЗША. Пад блакіроўку таксама трапілі акаўнты ГТФ «Нёман», «Нафтан», ГУУС Мінгарвыканкама, «Брэміна Груп», «Лакафарба», ГУУС Брэсцкай вобласці, ГУУС Гомельскай вобласці, «Дана Холдынгс», «Белшына» і «Беларуськалій».
«Народнае антыкрызіснае кіраванне накіравала ліст кіраўніцтву YouTube, каб паскорыць працэс выканання ўжо прынятых санкцый», — паведамляе НАК у тэлеграм-канале.