Гандлёвы цэнтр «Еўропа» адкрыўся ў звычайным рэжыме
«Радыё Свабода» паведамляе, што ў цэнтры працуюць некаторыя крамы, але піцэрыя «Планета-піца» і некаторыя крамы каля яе — зачыненыя.
![Тая самая сякера Тая самая сякера](/img/v1/userfiles/images/a128d90b_9010_4065_833b_0978204b6f84_w610_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Тая самая сякера
Што тычыцца пацярпелай, 46-гадовая наведніца ГЦ «Еўропа» яшчэ знаходзіцца ў рэанімацыі — з ёю праводзяцца следчыя дзеянні.
Жанчына 1970 году нараджэння сталася ахвярай нападу 17-гадовага маладога чалавека ў ГЦ «Еўропа» 8 кастрычніка. Паводле інфармацыі Следчага камітэту, у гэты дзень у 17.30 малады чалавек зайшоў у гандлёвы цэнтр з чахлом для музычнага інструмента і бэнзапілой. Бэнзапілой ён нанёс пашкоджанні жанчыне 1973 году нараджэння, супрацоўніцы гандлёвага цэнтру. Яна загінула на месцы. Пасьля ён дастаў з чахла сякеру і нанёс раненні жанчыне 1970 году нараджэння.