Следчы камітэт: У «Еўропе» ад бензапілы загінула 43-гадовая жанчына
Следчая група працягвае працаваць на месцы здарэння ў гандлёвым цэнтры «Новая Еўропа», паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
![Фотаздымак, апублікаваны на сайце Следчага камітэта Фотаздымак, апублікаваны на сайце Следчага камітэта](/img/v1/userfiles/images/czahol161008_4tonz.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фотаздымак, апублікаваны на сайце Следчага камітэта
Папярэдне ўстаноўлена, што 8 кастрычніка каля 17:30 малады чалавек зайшоў у гандлёвы цэнтр з чахлом для музычнага інструмента, з якога дастаў бензапілу. З яе дапамогай ён прычыніў цялесныя пашкоджанні 43-гадовай жанчыне, якая памерла на месцы здарэння. Затым, ён дастаў сякеру, з дапамогай якой прычыніў цялесныя пашкоджанні яшчэ адной жанчыне, ёй 46 гадоў. Яна шпіталізаваная, аказваецца неабходная медыцынская дапамога.
17-гадовы быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі з дапамогай работнікаў гандлёвага цэнтра. У «Новай Еўропе» ужо канфіскавалі запісы відэакамер, а ход расследавання крымінальнай справы узяты на асабісты кантроль старшынёй Следчага камітэта Іванам Наскевіч.
У дачыненні да непаўналетняга мінчука, якому ўсяго 17 гадоў, распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 139 «Забойства, здзейсненае пры абцяжваючых абставінах». Зараз хлопца дапытваюць следчыя, усталёўваецца яго псіхічны стан.
Паводле «Нашай Нівы»