Супрацоўнікі ГЦ «Еўропа» распавялі яшчэ аб адной пацярпелай
Супрацоўнікі гандлёвага цэнтра «Еўропы» распавялі яшчэ аб адной пацярпелай у выніку нападу падлетка з бензапілой і сякерай 8 кастрычніка.
Работніца аптэкі на цокальным паверсе распавяла, што ўчора да іх прыбегла спалоханая прыбіральшчыца, у якой была параненая рука. Самі работнікі аптэкі на цокальным паверсе ніякага шуму не чулі, і пра тое, што адбываецца наверсе, не ведалі.
— Яна стала распавядаць пра нейкую сякеру, мы спачатку не паверылі: што за лухту яна вярзе?
Прыбіральшчыца, якую завуць Ірына, спрабавала выбіць з рук нападніка сякеру, і такім чынам атрымала раненне.
— Яна моцная жанчына, быццам бы спортам раней займалася. Ёй гадоў 40-45. Мы ёй забінтавалі руку, зачыніліся ў аптэцы і сядзелі так яшчэ недзе хвілін 15 ці паўгадзіны.
Па словах супрацоўніцы аптэкі, у жанчыны было пашкоджанне мяккіх тканін, костка не была закранута. Але разрэз быў даволі глыбокім, і супрацоўніца аптэкі, якая бінтавала руку, параіла зашыць рану.
— Яна ўсё казала пра дызель (электрычку). Мы казалі: які дызель, зараз хуткая прыедзе. Яна была напалохана і шакаваная, вядома.
Як распавяла TUT.BY іншая прыбіральшчыца, сёння яе калега дома. Самаадчуванне ў яе нармальнае. У праваахоўных органах аб яе траўмах ведаюць.
У Следчым камітэце пацвердзілі інфармацыю аб яшчэ адной пацярпелай. Пра гэта еше напярэдадні згадваў першы намеснік старшыні Следчага камітэта Аляксей Волкаў.
Паводле «Нашай Нівы», tut.by