Ганне Шапуцька прысудзілі 15 сутак арышту

Пра гэта паведаміла жонка Змітра Дашкевіча Наста Дашкевіч. 

fota_dzijany_seradzjuk_logo_1__1__1.jpg

Паводле Насты Дашкевіч, Ганна Шапуцька на судзе казала пра тое, што знаходзілася ў Курапатах роўна гэтак, як і 3 гады. Суддзя нервова рэагаваў на ўсе спробы пачуць прычыну знаходжання там і не даваў нічога расказаць.
Вынік суда: арышт на 15 сутак.
Ганну Шапуцька затрымалі падчас «Курапацкай варты» ў пятніцу, 23 красавіка. Разам з ёй былі затрыманыя Зміцер Дашкевіч, Кірыл Лойка, Артур Белаблоцкі і непаўналетняя Марыя Камарова (яе адпусцілі)
Раней Кірылу Лойку прысудзілі 5 сутак арышту. На судзе ён заявіў, што пры затрыманні яго паклалі на падлогу ў аўтобусе, білі, у ІЧУ забралі матрасы.
Суд над Артурам Белаблоцкім перанеслі на раніцу 27 красавіка.