Маці Сяргея «Хлопотное дельце» Міронава асудзілі на 30 сутак пасля 72 гадзін затрымання

61-гадовую Святлану Чапурка затрымалі ўвечары 22 красавіка падчас дваровага маршу ў Малінаўцы.

img_2788_logo_2.jpg

У Кастрычніцкім РУУСе на яе склалі два пратаколы — па арт. 24.24 і 24.3 КаАП. 23 красавіка суддзя Кастрычніцкага раёна Алена Жывіца адправіла справу Святланы на «дапрацоўку», а ў нядзелю ўвечары яе павінны былі адпусціць з ІЧУ па заканчэнні 72-гадзіннага тэрміну.
Учора стала вядома, што 26 красавіка Святлану ўсё ж такі пакаралі 30-сутачным арыштам, як і яе сына Сяргея. Хутчэй за ўсё, на яе склалі новыя пратаколы, каб не выпускаць з ізалятара, пішуць праваабаронцы.