Гарадзенскіх актыўных удзельнікаў маршу НеДармаедаў выклікаюць у міліцыю
Гарадзенскіх актыўных удзельнікаў маршу НеДармаедаў, які прайшоў у горадзе над Нёманам 19 лютага, пачалі выклікаць у міліцыю.

Стала вядома, што актывіста БХД Сяргея Верамеенку і актывіста АГП Ежы Грыгенчу выклікаюцьу панядзелак 27 лютага ў РАУС Ленінскага раёна Гародні, паведамляе Гарадзенская вясна.
Актывістам тэлефанаваў начальнік аддзелу прафілактыкі Ленінскага РАУС Аляксей Вайцешка. З вялікай доляй упэўненасці можна меркаваць, што ў дачыненні да Сяргея Верамеенкі і Ежы Грыненчы будуць складзены пратаколы пра адміністрацыйнае правапарушэнне.