
Генадзь Мажэйка
Затрыманы журналіст «Камсамольскай праўды» знайшоўся на Акрэсціна. 1 кастрычніка ў кватэры, дзе ён жыве, прайшоў ператрус. У пастанове былі пазначаны два артыкулы КК: ч. 3 арт. 130 («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні») і арт. 369 («Абраза прадстаўніка улады»).