— Гэта ўсё, на мой погляд, жудасна, таму што я лічу, што яго затрымалі ні за
што наогул, — сказаў
Уладзімір Сунгоркін. — Гэты хлопец,
Генадзь Мажэйка, у нас працаваў вельмі шмат гадоў, я
думаю гадоў 15 у Беларусі, і ніколі ніякіх праблем з ім не было, гэта нармальны
добрасумленны журналіст. Тое, што яго затрымалі, я лічу, гэта абсалютнае самаўпраўства.
Уладзімір Сунгоркін таксама нагадаў, што Мажэйка з'яўляецца
грамадзянінам Беларусі і што выданне будзе рабіць усё, каб дапамагчы яму. «Вядома, усё, што ў нашых сілах, мы будзем рабіць, само сабой. Мы ніколі
сваіх супрацоўнікаў не кідаем у бядзе», — сказаў галоўрэд.