МЗС Расіі аб сітуацыі з «КП»: Зыходзім з таго, што правы журналістаў у Беларусі будуць выконвацца

Па словах прадстаўніцы расійскага МЗС Марыі Захаравай, амбасада Расіі ў Мінску знаходзіцца ў пастаянным кантакце з беларускім бокам па пытаннях функцыянавання ў Беларусі «Комсомольской правды», піша ТАСС.




Расійскі бок разлічвае, што правы журналістаў у Беларусі будуць выконвацца ў адпаведнасці з агульнапрынятымі міжнароднымі нормамі. Пра гэта ў суботу заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.

«Амбасада Расіі ў Мінску знаходзіцца ў пастаянным кантакце з беларускім бокам па пытаннях функцыянавання ў Беларусі "Комсомольской правды". Гаворка ідзе аб беларускім СМІ і грамадзянах Беларусі. Пры гэтым газета працуе як філіял расійскага выдання. У сувязі з гэтым мы зыходзім з таго, што правы журналістаў будуць выконвацца ў адпаведнасці з агульнапрынятымі міжнароднымі нормамі», — сказала дыпламат.

Доступ да сайту выдання «Камсамольская праўда ў Беларусі» быў заблакаваны ў сераду. У беларускім Мінінфарме растлумачылі, што гэта рашэнне прынята ў сувязі з тым, што выданне публікавала інфармацыю, «якая садзейнічае фарміраванню крыніц пагроз нацыянальнай бяспекі». У рэдакцыі газеты заявілі, што працягваюць разбірацца ў сітуацыі і гатовыя ліквідаваць парушэнні, выяўленыя дзяржаўнымі органамі.

Летась гэтае выданне выключылі з падпісных каталогаў, забаранілі прадаваць у кіёсках.

Раней паведамлялася, што журналіст выдання «Камсамольская праўда ў Беларусі» Генадзь Мажэйка быў затрыманы ў ноч на 2 кастрычніка і знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. Менавіта за яго аўтарствам у «КП у Беларусі» выйшаў артыкул пра айцішніка Андрэя Зельцэра, які застрэліў супрацоўніка КДБ і пасля загінуў сам.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: