Затрыманы журналіст «Камсамольскай праўды» Генадзь Мажэйка
Пра гэта раніцай 2 кастрычніка паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».
Затрыманы журналіст «Камсамольскай праўды» Генадзь Мажэйка.
Менавіта яго аўтарства стаяла пад артыкулам пра забітага Андрэя Зэльцэра, які 28 верасня застрэліў супрацоўніка КДБ. Нагадаем, што пасля гэтай публікацыі сайт выдання быў заблакаваны.
Дзе цяпер знаходзіцца журналіст — пакуль невядома.