Распачалі справу за перадачу вынікаў медабследавання Бандарэнкі. Сілавікі прыйшлі да журналісткі TUT.BY

Сілавікі прыйшлі да журналісткі Кацярыны Барысевіч, якая рыхтавала матэрыял пра Рамана Бандарэнку. Прычым лекар, які «ўступіў у злачынную змову з прадстаўніком інтэрнэт-рэсурсу», нейкім чынам адначасова здолеў і выдаць «медычную таямніцу», і пры гэтым прадставіць «недакладную інфармацыю».



2_zaklyuchitelnyy_diagnoz_brndarenko_13112020.jpg

Генеральная пракуратура паведаміла аб узбуджэнні крымінальнай справы з-за «выдавання медычнай таямніцы» і «прадастаўлення недакладнай інфармацыі» па факце гібелі рамана Бандарэнкі, паведамляе tut.by.

У прэс-службе Генеральнай пракуратуры паведамілі, што «падазраваныя затрыманыя». Сілавікі прыйшлі да журналісткі Кацярыны Барысевіч, якая рыхтавала матэрыял пра Рамана Бандарэнку.

Паведамляецца, што справа распачатая ў дачыненні да ўрача УАЗ «Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі» і іншай асобы па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 ст. 178 (Разгалошванне медычнай таямніцы, якое пацягнула цяжкія наступствы) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Дзейнічаючы наўмысна, без службовай неабходнасці, падазраваны ўступіў у злачынную змову з прадстаўніком інтэрнэт-рэсурсу (tut.by), якому паведаміў звесткі аб выніках медыцынскага агляду рамана Бандарэнкі. Тым самым ён выдаў медычную таямніцу, пры гэтым прадставіў недакладную інфармацыю, — заявілі ў Генпракуратуры.

 Там лічаць, што «ўчынкі названых асоб пацягнулі за сабой цяжкія наступствы, якія выявіліся ў павышэнні напружанасці ў грамадстве, стварэнні атмасферы недаверу да кампетэнтных дзяржаўных органаў, падахвочванні грамадзян да агрэсіі і супрацьпраўных дзеянняў».

У Генпракуратуры заявілі, што «падазраваныя затрыманыя».

Журналістка Кацярына Барысевіч, якая рыхтавала матэрыял прав расана Бандарэнку, спачатку перастала выходзіць на сувязь. Але неўзабаве ў суправаджэнні сілавікоў вярнулася дадому. Што адбываецца ў кватэры журналісткі, пакуль не вядома, адзначыў намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі ў сваім фэйсбуку.