Журналістку Юлію Коцкую асудзілі за нібыта ўдзел у акцыі
Маскоўскі суд Мінска прысудзіў карэспандэнтцы БелаПАН Юліі Коцкай 8 сутак арышту за нібыта ўдзел у нядзельнай акцыі пратэсту 15 лістапада, якую яна асвятляла. Працэс вяла суддзя Лідзія Цяліца, паведамляе Радыё Рацыя.

Фота www.racyja.com
Паводле пратаколу, Коцкая нібыта прыняла ўдзел у пікетаванні «ў групе грамадзян» «з мэтай выказвання нязгоды з дзейнай уладай». Юлія Коцкая віну не прызнала.
Увогуле цяпер за кратамі знаходзяцца два дзясяткі журналістаў, якіх затрымалі пры выкананні іх прафесійных абавязкаў.