Гепракурор пагражае судом блогерам, але не кажа, чаму дагэтуль няма справаў супраць сілавікоў

Ніводзін арганізатар і ўдзельнік несанкцыянаваных акцый не пазбегне адказнасці, заявіў генеральны пракурор Андрэй Швед падчас каардынацыйнай нарады ў барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, піша Свабода.

img_2531_3_logo_1.jpg


«Праваахоўныя органы разам са складанымі задачамі, выклікамі і пагрозамі, якія вырашаюць цяпер, спраўляюцца з тым, каб злачыннасць знаходзілася пад поўным і жорсткім кантролем, — заявіў Андрэй Швед. — Што да грамадскага парадку ў сталіцы і іншых населеных пунктах, сітуацыя кантраляваная і з кожным днём паляпшаецца».
Генеральны пракурор падкрэсліў, што ўсе вінаватыя «будуць пакараныя рана ці позна».
«Ніводзін блогер, ніводная асоба, якая зрабіла злачынства не толькі на несанкцыянаваных мерапрыемствах, але і ў інтэрнэце, не пазбегне адказнасці. Сёння вядзецца праца ў выяўленні і прыцягненні іх да адказнасці. У найбліжэйшыя месяцы грамадскасць даведаецца пра вынікі гэтай працы праз адкрыты судовы разгляд шэрагу крымінальных спраў, дзе з улікам бясспрэчных доказаў вы пераканаецеся, што праваахоўныя органы толькі будуць нарошчваць свае намаганні ў спыненні падобнага кшталту злачынстваў і правапарушэнняў».
Генпракуратура расказала, хто ўвайшоў у камісію для праверкі фактаў жорсткага абыходжання з затрыманымі
Пры гэтым Андрэй Швед не расказаў, чаму дагэтуль няма ніводнай крымінальнай справы на праваахоўнікаў, якія злоўжылі паўнамоцтвамі супраць мірных пратэстоўцаў. Паводле праваабаронцаў, на гэты момант у адпаведныя структуры пададзена прыкладна 1800 заяваў на гвалт з боку сілавікоў.