«Бачыла, як аднаго кіроўцу білі. Ён ужо ляжаў без руху, але яго працягвалі біць»
На сталічным праспекце Дзяржынскага на відэа трапіў момант, калі
некалькі дзясяткаў сілавікоў дубінкамі грамяць аўтамабіль .AUTO.TUT.BY ааспрабаваў
даведацца, што тут адбылося.
Як бачна на відэа, Volkswagen едзе па праспекце па сустрэчнай паласе, яго блакуюць некалькі дзясяткаў сілавікоў і пачынаюць біць дубінкамі. Кіроўца прарываецца праз ачапленне і хаваецца.
Як высветлілася пазней, кіроўца VW затрымалі на вуліцы Разінскай. Па словах супрацоўніка міліцыі, мужчына быў п'яны і збіў інспектара ДАІ. Кіроўца ж запэўнівае, што спалохаўся таго, што адбылося на праспекце Дзяржынскага.
![c96fe5c8_0b9e_4602_ac13_ef7d6d46d2ab.jpg c96fe5c8_0b9e_4602_ac13_ef7d6d46d2ab.jpg](/img/v1/images/c96fe5c8_0b9e_4602_ac13_ef7d6d46d2ab.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Што адбылося на праспекце?
Па словах відавочцаў, на Дзяржынскага дарогу заблакавалі мікрааўтобусы, адкуль выйшлі сілавікі і пачалі біць аўтамабілі.
— Я пачула грукат. Калі выйшла на балкон і ўбачыла некалькі спыненых машын і шмат АМАПу. Бачыла, як аднаго кіроўцу (як высветлілася пазней, ён ехаў на Opel) білі. Ён ужо ляжаў без руху, але яго працягвалі біць. Потым паднялі, паставілі да машыны і забралі — распавяла сведка.
![5921f9e3_760b_4b41_ab17_eaab7b1d7150.jpg 5921f9e3_760b_4b41_ab17_eaab7b1d7150.jpg](/img/v1/images/5921f9e3_760b_4b41_ab17_eaab7b1d7150.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сваю версію падзей прадставіў і кіроўца Geely, які знаходзіўся на месцы здарэння. Па яго словах, транспарт павольна рухаўся па праспекце. У нейкі момант на дарозе з'явілася шмат людзей у форме, якія пабеглі да аўто. Адзін з аўтамабіляў развярнуўся і паехаў у зваротным кірунку (мяркуючы па ўсім, гэта і быў разбіты дубінкамі VW. — заўв. AUTO.TUT.BY).
Мужчына сцвярджае, што ў яго нехта ўрэзаўся. Па словах супрацоўнікаў ДАІ, якія працавалі на месцы аварыі, аўтамабілі ніхто не біў, усе пашкоджанні ад ДТЗ.
На месцы здарэння на праспекце Дзяржынскага працавалі супрацоўнікі ДАІ. А на вуліцы Разінскай, дзе затрымалі кіроўцу Volkswagen, - следча-аператыўная група.
auto.tut.by/