У Мінску скарачаюць працоўны дзень і мяняюць расклад студэнтам
Меркавана, каб пазбегнуць траплення на акцыі пратэсту, якія могуць адбыцца сёння ўвечары.
![Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота](/img/v1/images/118668708_305710423832572_6316951821566399248_n_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота
Па інфамацыі «Радыё Свабода», супрацоўнікі шэрагу ўстаноў у цэнтры Мінска, у тым ліку дзяржаўных, кажуць аб скарачэнні працоўнага дня. Іх у тэрміновым парадку адпраўляюць дадому.
Студэнтам БДУ, якія вучацца на факультэтах у цэнтры Мінска, мяняюць расклад. Дзесьці пары пераносяцца на іншы час, дзесьці яны пройдуць дыстанцыйна. Усё адбываецца «ў мэтах бяспекі», паведамляе тэлеграм-канал «Адлічана».
Таксама з'явіліся паведамленні аб магчымай блакіроўцы мабільнага інтэрнэту сёння з 18-й гадзіны.
Нагадаем, сёння ў Палацы незалежнасці Аляксандр Лукашэнка таемна правёў уласную інаўгурацыю. Адразу пасля яе ў Мінску пачаліся стыхійныя акцыі пратэсту. Па ўсім горадзе людзі выстройваюцца ў ланцугі салідарнасці. Паведамлялася, што на Партызанскім праспекце быў заўважаны вадамёт. Некалькі чалавек затрымалі.
Прама цяпер адбываецца дэманстрацыя каля Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту інфарматыкі і радыёэлектронікі.