Міхаіл Гарбачоў: Малайцы беларусы, але трэба папрацаваць
Першы прэзідэнт СССР заявіў выданню «Пад'ём», што ўважліва сочыць за сітуацыяй у Беларусі.

Фота: Sean Gallup / Getty Images
«Мая паважаная рэспубліка і беларусы, якіх я люблю. Я ведаю пра іх шмат, нават з тых часоў, калі яны прыязджалі зарабіць на хлеб у Стаўрапольскі край... Малайцы беларусы. Цяпер ужо яны характар маюць. Гэта вельмі добра. Я сачу ўважліва. Сёння гэта апісанне таго, што адбывалася напярэдадні, — гэта ж чорт ведае што. Я думаю, што гэта так проста не пройдзе: што ў гэтыя дні адбывалася, і як з фарміраваннем выбараў.... Адкрываецца каласальная справа. Але гэта яшчэ трэба папрацаваць шмат. Гэта ўсё для моладзі цяперашняй», — сказаў Міхаіл Гарбачоў.