Гэта эпічна. Паглядзіце, як у Мінску два мужчыны закідваюць снегам даўжэзную чырвоную лінію (відэа)
Беларускія ўлады працягваюць неймаверную барацьбу з усім бел-чырвона-белым. Гэтым разам клопаты выпалі на долю дваіх працаўнікоў, якім прыйшлося змагацца з вялікай чырвонай лініяй, намаляванай на снезе.
Раніца ў адным з мінскіх раёнаў. Два чалавекі перакладваюць снег з аднаго месца на іншае, каб прыглушыць чырвоную паласу з надпісам «0%», паведаміла «Наша Ніва».