У Віцебску камунальнікі зафарбавалі БЧБ-сцяг на балконе мужчыны, які адседзеў за яго «суткі» (відэа)

Віцебскі прадпрымальнік Уладзімір Пунько правёў 7 сутак у ІЧУ за малюнак БЧБ-сцяга на сваім балконе. Суд вырашыў, што гэта несанкцыянаваны пікет, і прызнаў яго вінаватым па ч.3 арт. 23.34. Уладзіміра прасілі зафарбаваць малюнак самастойна, аднак ён адмовіўся: «Лічу, што не парушаю ніякіх законаў».

0a9c4647017995b1a5a50326a05e6fcf_xl.jpg

— Я тлумачыў суддзі, што малюнак на балконе — не сцяг, проста гэта прыгожа. Спытаў у яе, якую канкрэтна норму заканадаўства я парушыў. Суддзя задумалася, памаўчала і адказала: «Суду пытанняў не задаюць», — расказаў Уладзімір Пунько TUT.BY.